У французскай сталіцы практычна немагчыма купіць паліва. На запраўках утварыліся гіганцкія чэргі. Аднак стаяць у іх дарэмна. Адказ усюды адзін: "Бензіну няма". Галоўная прычына - забастоўка перавозчыкаў гаручых матэрыялаў. Яны не выходзяць у рэйсы ўжо чацвёртыя суткі і патрабуюць павысіць зарплату і зменшыць рабочы дзень. Перабоі з пастаўкамі закранулі амаль 800 АЗС па ўсёй краіне.













