Бензінавыя пратэсты ў Іране прывялі да ахвяр

18 ноября 2019

У Іране працягваюцца бензінавыя пратэсты. Маніфестацыі ўжо ахапілі дзясяткі гарадоў. Паведамляецца аб загінуўшых. Акцыі пачаліся два дні таму, калі ўрад скараціў паліўныя субсідыі і амаль удвая павысіў цэны на бензін. Гэта растлумачылі клопатам аб маламаёмных: сэканомленыя сродкі абяцаюць накіраваць на выплату матэрыяльнай дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу.