Бенуа Амон і Мануэль Вальс лідзіруюць у першым туры праймерыз сацыялістаў

23 января 2017

Экс-міністр адукацыі Бенуа Амон і экс-прэм'ер Францыі Мануэль Вальс лідзіруюць у першым туры праймерыз сацыялістаў. Паводле папярэдніх звестак, у Амона - 35 працэнтаў галасоў, у Вальса - 31. Нагадаем, Францыя рыхтуецца абраць прэзідэнта і ў цяперашняй кампаніі - дзеючы кіраўнік дзяржавы Франсуа Аланд - з-за рэкордна нізкіх рэйтынгаў не прымае ўдзел. Другі тур праймерыз пройдзе ў нядзелю. Тады ж і стане вядомы кандыдат ад сацыялістаў на выбарах лідара Францыі, якія адбудуцца ў канцы красавіка.