Белы дом аб'явіў аб новых ініцыятывах па абмежаванні абароту зброі

5 Студзеня 2016

Прапануюць перад продажам высвятляць біяграфію пакупніка. Адзначым, раней можна было ажыццяўляць здзелкі без праверкі ў Інтэрнэце і на выставах. Згодна са статыстыкай, стралковай зброі ў краіне зараз значна больш, чым жыхароў. Штогод ад стральбы гінуць 30 тысяч амерыканцаў. Барак Абама неаднаразова спрабаваў увесці абмежаванні, але кангрэс блакіраваў гэтыя ініцыятывы. Зараз кіраўнік ЗША прымяняе свае паўнамоцтвы прэзідэнта ў абход кангрэса, каб правесці абмежаваную рэформу нашэння зброі.