Да святаў гатовы! Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп паказала Белы дом, упрыгожаны да Раства "ў духу патрыятызму". Менавіта так святочнае ўбранне рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША ахрысцілі ў заяве амерыканскай адміністрацыі. Інтэр'ер кожнай з зал прысвечаны асобным людзям або падзеям у гісторыі Штатаў. Усе ўпрыгожванні выкананыя ў сінім, чырвоным і залатым колерах. У снежні Белы дом праводзіць экскурсіі для турыстаў. Госці могуць убачыць дзясяткі памяшканняў, якія звычайна закрытыя для наведванняў.
Белы дом гатовы да Раства. Першая лэдзі ЗША ўпрыгожыла рэзідэнцыю
27 ноября 2018













