Воінскі кантынгент міратворчых сіл Беларусі заступіў на ахову важных ваенных аб'ектаў у Казахстане. Вайскоўцы міратворчых сіл АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых аперацый па стабілізацыі становішча ў краіне, паводле дамоўленасці з казахстанскім бокам. Беларускія байцы працягнуць выконваць задачы ў планавым рэжыме. Няштатных сітуацый не зафіксавана - паведамляе Мінабароны нашай краіны.
З'явіліся кадры прыбыцця ў аэрапорт Алматы армянскіх вайскоўцаў, якія ў складзе міратворчага кантынгенту АДКБ будуць забяспечваць у Казахстане ахову стратэгічна важных аб'ектаў. У баявым страі заўважаныя нават жанчыны.
А гэта аэрадром Паўночны ў Іванаўскай вобласці, адкуль працягваюць вылетаць расійскія міратворцы ў Казахстан. Зараз падраздзяленні ПДВ, якія ўвайшлі ў кантынгент сіл АДКБ, перакідаюць у рэспубліку на бартах Іл-76. Запланавана больш як 20 рэйсаў.













