Беларускія грамадзяне ў ДТЗ у Егіпце не пацярпелі

22 августа 2014

Аб гэтым паведамілі ў МЗС нашай краіны. Нагадаем, трагедыя адбылася на пустыннай трасе за 50 кіламетраў ад горада Шарм-эль-Шэйх. Удар быў такой сілы, што адна з машын перавярнулася некалькі разоў. У выніку сутыкнення 2 рэйсавых аўтобусаў загінулі парадку 40 чалавек. Сярод ахвяр - выключна грамадзяне Егіпта. Дзясяткі пацярпелі. Гэта - грамадзянка Украіны, два падданыя Саудаўскай Аравіі і адзін жыхар Емена. Па даных некаторых СМІ, паранены і расіянін. Адной з прычын ДТЗ называюць чалавечы фактар - вадзіцель аднаго з аўтобусаў папросту заснуў за рулём.