Белае насельніцтва ЗША пачало выміраць

13 июня 2013

Колькасць памерлых упершыню перавысіла лік нованароджаных. Паводле звестак бюро перапісу насельніцтва, усяго ў Злучаных Штатах пражывае 198 мільёнаў грамадзян белай расы не лацінаамерыканскага паходжання. У мінулым годзе колькасць памерлых у гэтай групе прыкладна на 12,5 тысячы перавысіла лік тых, хто нарадзіўся. Паводле слоў дэмографаў, хоць такую розніцу і нельга назваць істотнай, дагэтуль у гісторыі ЗША не было нічога падобнага, нават у часы Вялікай дэпрэсіі.