Бельгійскія ўлады экстрадзіравалі ў Францыю тэрарыста Салаха Абдэслама

27 апреля 2016

Бельгійскія ўлады экстрадзіравалі ў Францыю тэрарыста Салаха Абдэслама, які лічыцца арганізатарам атакі на Парыж 13 лістапада 2015 года. Аперацыя па перадачы злачынца праходзіла ў поўнай сакрэтнасці. Зараз французскія праваахоўныя органы ўжо прад'явілі яму абвінавачанні. У выніку серыі выбухаў у Парыжы загінулі 130 чалавек, каля 350 атрымалі раненні. Трое смяротнікаў падарвалі сябе ля ўваходу на стадыён Cтад дэ Франс. Яшчэ тры баевікі ўварваліся ў канцэртную залу "Батаклан", узяўшы гледачоў у заложнікі. Акрамя таго былі атакаваныя некалькі кафэ і рэстаранаў. Нагадаем, Салах Абдэслам быў затрыманы 18 сакавіка 2016 года падчас спецаперацыі ў Бруселі. У перастрэлцы з паліцэйскімі ён быў паранены.