Бельгійскія парламентарыі ўзгаднілі антытэрарыстычныя змены ў заканадаўства

30 марта 2016
Размова ідзе пра магчымасць праводзіць вобыскі ў любы час сутак. Зараз гэта можна рабіць толькі да 9-ці вечара і з 5-ці раніцы. Дэпутаты пагадзіліся таксама пашырыць асаблівыя метады расследавання - у прыватнасці, праслухоўванне тэлефонаў для барацьбы з незаконным абаротам зброі. Трэцяя прапанова прадугледжвае стварэнне агульнай базы даных антытэрарыстычных служб.