Бельгія ўспамінае ахвяры самага буйнога за ўсю гісторыю краіны тэракта

22 марта 2017

Роўна год таму моцныя выбухі прагрымелі ў аэрапорце Бруселя і ў вагоне метро на станцыі "Мальбек". Загінулі 32 чалавекі, яшчэ больш як 300 былі параненыя. Агульныя эканамічныя страты ад тэрактаў, паводле інфармацыі Мінэканомікі краіны, склалі больш як 935 мільёнаў еўра. Сур'ёзна была перагледжана бяспека ў краіне. Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Бельгіі захоўваецца на трэцяй ступені з чатырох магчымых.