Бельгія сёння ўспамінае ахвяр тэрактаў у Бруселі 22 сакавіка 2016 года

22 марта 2018

Прэм'ер-міністр краіны прыняў удзел у жалобнай цырымоніі. Ён усклаў вянок да мемарыяла, а потым далучыўся да тых, хто сабраўся на станцыі метро "Мальбек", дзе два гады таму прагрымеў адзін з выбухаў. Там прайшла хвіліна маўчання. Адказнасць за напады ў метро і ў паветранай гавані Бруселя, у якіх загінулі 32 чалавекі, узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".