Бельгія аб'явіла ў міжнародны вышук 160 падазроных у тэрарызме

7 декабря 2015

Большасць завочна асуджана або падазраецца ў тэрарыстычнай дзейнасці. Як паведаміла мясцовая прэса, пракуратура толькі сёлета ўзбудзіла больш за 270 спраў у дачыненні да падазроных у тэрарызме. 945 грамадзян Бельгіі фігуруюць у спісе асоб, якія звязалі сябе з вайной у Сірыі. У пераліку як бельгійцы, што ўжо ваююць у Сірыі, так і тыя, хто выехаў туды, а таксама тыя, хто вярнуўся ў Бельгію. Паводле звестак МУС, з Сірыі ў Бельгію вярнуліся 130 наёмнікаў.

"Ісламская дзяржава" можа паспрабаваць арганізаваць тэракты з выкарыстаннем зброі масавага знішчэння. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе палітычнага аналітыка Беатрыс Іменкамп. У дакуменце гаворыцца, што рэчывы для стварэння хімічнай, біялагічнай або ядзернай зброі могуць быць дастаўлены ў Еўропу кантрабандным шляхам. Гаворка ідзе пра зарын, рыцын або споры сібірскай язвы.

Тым часам большасць амерыканцаў упершыню адобрыла правядзенне наземнай аперацыі ў Сірыі і гатова падтрымаць адпраўку сухапутных сіл ЗША у Сірыю і Ірак для барацьбы з "Ісламскай дзяржавай". Апытанне правялі CNN і даследчая служба ORC.