Бельгія была вымушана закрыць сваю паветраную прастору

27 мая 2015

Прычына - тэхнічныя непаладкі ў працы авіядыспетчарскай службы "Бельгкантроль". Брусельскі аэравакзал паведаміў аб адмене больш як 140 рэйсаў. Яшчэ каля 30 палётаў былі перанакіраваны на іншыя аэрапорты. Паводле папярэдніх звестак, інцыдэнт адбіўся прыкладна на 20 тысячах пасажыраў. Да гэтага моманту праца авіягавані Бельгіі адноўлена. Аднак адміністрацыя аэрапорта папярэджвае, што затрымкі рэйсаў яшчэ некаторы час прадоўжацца.