Белфаст перажыў трэцюю ноч разлютаваных беспарадкаў

15 июля 2013

Сутыкненні ідуць паміж пратэстантамі, католікамі і сілавікамі. Пацярпелі ўжо больш як 30 паліцэйскіх, арыштаваныя дзясяткі чалавек. Дэманстранты разбураюць машыны, закідваюць людзей у форме камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю. Нагадаем, вулічныя баі пачаліся, калі католікі паспрабавалі сарваць шэсце пратэстантаў-аранжыстаў. Супакоіць натоўп спрабуюць з дапамогай вадамётаў. Удзельнікі ордэна лічаць, што Паўночная Ірландыя павінна заставацца ў складзе Вялікабрытаніі. Католікі-нацыяналісты патрабуюць далучыць тэрыторыю да незалежнай Ірландыі.