Белавія не плануе адмяняць авіярэйсы ў Ніцу

15 июля 2016

Аэрапорты адкрытыя, авіякампанія адсочвае сітуацыю. Калі будуць нейкія змяненні, з'явяцца паведамленні. Паўгадзіны таму з Нацыянальнага аэрапорта вылецеў самалёт у Парыж, на заўтра запланаваны рэйс у Ніцу. Адзначым, Белавія выконвае авіярэйсы ў Ніцу тры разы на тыдзень: у суботу і сераду (вылет з Мінска ў 8:30) і ў нядзелю ў 12:10.

Што да чыгуначнага напрамку, тут таксама без змяненняў. Напярэдадні вечарам са станцыі Мінск-Пасажырскі выехаў састаў у Ніцу.