Беларусь і Пакістан адзначаюць 25-годдзе з дня наладжвання дыпадносін

3 февраля 2019

Са значнай датай  лідара Ісламскай Рэспублікі  Арыфа Алві павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.  Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што супрацоўніцтва Мінска і Ісламабада мае глыбокія карані.  Яно заўсёды адрознівалася павагай, высокім узроўнем даверу і шчырым сяброўствам.  Актыўна краіны супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай сферы. Да канца 2020 года  аб'ём узаемнага тавараабароту плануецца павялічыць да мільярда долараў.