Найбуйнейшая тэлерадыёвяшчальная кампанія Еўрасаюза - брытанская BBC - рыхтуецца звольніць за найбліжэйшыя месяцы 600 журналістаў. Гэта робіцца для эканоміі бюджэтных сродкаў. Плануецца, што кожны журналіст пройдзе пераатэстацыю і самыя слабыя пакінуць СМІ. Нагадаем, BBC фінансуецца за кошт сродкаў брытанскіх грамадзян. Фактычна яны плацяць падатак на тэлевізар і забяспечваюць тым самым вяшчанне.














