BBC будзе аштрафаваная, калі не спыніць прадузята асвятляць падзеі, звязаныя з Brexit

22 марта 2017

Брытанская тэле- і радыёвяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі будзе аштрафаваная, калі не спыніць прадузята асвятляць падзеі, звязаныя з Brexit. З такім папярэджаннем выступіў былы міністр культуры Вялікабрытаніі, дэпутат ад кіруючай Кансерватыўнай партыі Джон Уітынгдэйл. Сума спагнання перавысіць 300 тысяч долараў, адзначыў палітык. Раней у The Daily Telegraph з'явіўся беспрэцэдэнтны ў брытанскай гісторыі зварот да дырэктара Бі-бі-сі. У лісце 70 парламентарыяў запатрабавалі ад кампаніі перагледзець вяшчальную палітыку ў дачыненні да Brexit. Палітыкі абурыліся тым, што карпарацыя, на іх думку, публікуе толькі негатыў і падкрэслівае праблемы, якія ўзнікаюць з-за выхаду Брытаніі з ЕС. Нагадаем, ужо 29 сакавіка Лондан афіцыйна запусціць працэс выхаду з Еўрасаюза. Колькі часу ён зойме, якія ўмовы Брытанія і ЕС выставяць адно аднаму - пакуль невядома.