База проціракетнай абароны ЗША з'явіцца на поўначы Польшчы ўжо да канца наступнага года

14 марта 2019

Аб гэтым заявілі ў МЗС краіны. Станцыя будуецца зараз за 150 кіламетраў ад Гданьска. Гэта будзе ўжо другі аб'ект амерыканскай сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе пасля базы на поўдні Румыніі. Раней Вашынгтон і Варшава абмеркавалі магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Польшчы пастаяннага ваеннага кантынгенту ЗША. На падрыхтоўку пагаднення можа сысці ад паўгода да года.