Байкеры Рыма незадаволеныя станам мясцовых трас

22 апреля 2018

Ці ўсе дарогі прывядуць у Рым!? На маштабную акцыю пратэсту ў італьянскай сталіцы выйшлі матацыклісты. Байкеры незадаволеныя станам мясцовых трас. На іх думку, дарожнае палатно небяспечнае для язды. Аб праблеме ўлады Італіі ведаюць даўно. Кожны дзясяты вадзіцель звяртаецца ў страхавыя кампаніі па кампенсацыю ў сувязі з псаваннем транспартнага сродку. Адзначым, у сакавіку ўлады выдзелілі 17 мільёнаў еўра на рамонт дарог, але паляпшэння іх аўтааматары так і не заўважылі.