Баварыя зацвердзіла скандальны закон аб пашырэнні паўнамоцтваў паліцыі

16 мая 2018
Нарматыўны акт дазваляе прэвентыўныя ўтоеныя дзеянні не толькі ў выпадку наяўнай небяспекі, але і пры яе пагрозе. А гэта значыць, у прыватнасці, што з гэтага часу праваахоўнікі маюць права без ведама грамадзян праглядаць іх электронную перапіску, адсочваць тэлефонныя размовы і нават праводзіць ДНК-тэсты. На мінулым тыдні праціўнікі закона вывелі на вуліцы Мюнхена дзясяткі тысяч чалавек.