Таксісты, якія бастуюць у Іспаніі, апрануліся ў жоўтыя камізэлькі

23 января 2019

Бестэрміновыя забастоўкі працягваюцца ў буйных гарадах краіны. Самая маштабная ў Мадрыдзе - ля выставачнага комплексу Ifema. Там неўзабаве адкрыецца міжнародны турыстычны кірмаш, на якім чакаецца больш як 200 тысяч чалавек з усяго свету. Адсутнасць таксі ў такі час можа стаць праблемай.

Тым часам перавозчыкі, якія бастуюць, і ў Барселоне, прыгразілі заблакіраваць мяжу з Францыяй. Гэта ў выпадку, калі ўрад не прыме ніякіх мер. Нагадаем, пратэстуючыя таксісты патрабуюць ад улад урэгуляваць заканадаўства ў галіне сэрвісаў па перавозцы пасажыраў па тыпе Uber.