Вежа Свабоды ў Нью-Ёрку атрымала шпіль

11 мая 2013

Зараз вышыня новага будынка, узведзенага на месцы Сусветнага гандлёвага цэнтра, складае 540 метраў. Лічба сімвалічна абазначае год здабыцця незалежнасці Злучанымі Штатамі. Вежа стане цэнтрам кампазіцыі з некалькіх вышынных дамоў, якія ўтвораць мемарыяльны комплекс на месцы вежаў-двайнят, разбураных у 2001 годзе. Пад небаскробам будзе размешчаны музей, а таксама мемарыял памяці загінуўшых.