Башар Асад упершыню за два гады даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS

9 сентября 2013

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад упершыню за два гады даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS. Ён ізноў адхіліў абвінавачанні ў тым, што за хімічнай атакай у прыгарадзе Дамаска стаяць урадавыя войскі. Асад заклікаў амерыканцаў упэўніць кангрэс не даваць дазволу на бамбаванні Сірыі.


Сёння ў самой Сірыі ўрадавыя войскі адбілі ў паўстанцаў старажытнае хрысціянскае паселішча Маалула. Вёска, якая ў Сірыі з'яўляецца сімвалам хрысціянства, была захопленая баевікамі, звязанымі з Аль-Каідай.