Башар Асад: Супрацоўніцтва Расіі і ЗША пойдзе на карысць сусветнай супольнасці

7 февраля 2017

Супрацоўніцтва Расіі і ЗША пойдзе на карысць сусветнай супольнасці, у прыватнасці, Сірыі. Пра гэта заявіў лідар гэтай краіны Башар Асад у інтэрв'ю мясцовым СМІ. Ён лічыць шматабяцальнымі заявы амерыканскага прэзідэнта аб барацьбе з тэрарызмам. Аднак адзначыў, што пакуль рана даваць сур'ёзныя ацэнкі - спачатку трэба дачакацца дзеянняў на практыцы і першых вынікаў. У канцы студзеня Дональд Трамп заявіў, што мае намер разам з Расіяй "выбіць дух" з групоўкі "Ісламская дзяржава". Башар Асад падкрэсліў, што мір у Сірыі наступіць толькі пры ўмове поўнага спынення фінансавання злачынных фарміраванняў на тэрыторыі дзяржавы. Сірыйскі лідар таксама высока ацаніў вынікі перамоў у Астане.