Башар Асад прызначыў чарговыя парламенцкія выбары на 13 красавіка

23 февраля 2016

Галасаванне пройдзе ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў цяперашніх дэпутатаў, якіх абралі ў 2012 годзе. Нагадаем, напярэдадні позна вечарам стала вядома, што Масква і Вашынгтон узгаднілі праект перамір'я ў Сірыі. Ён уступіць у сілу ўжо ў гэтую суботу. Праўда, для гэтага перамір'е павінны падтрымаць усе бакі канфлікту, выключаючы тыя арганізацыі, якія ААН прызнае тэрарыстычнымі. Сярод іх "Ісламская дзяржава" і "Фронт ан-Нусра".