Барселона не здаецца

21 октября 2017

Атакай на правы і свабоды ўсіх грамадзян свету назвала мэр Барселоны Ада Калаў сённяшняе рашэнне Мадрыда задзейнічаць 155-ы артыкул Канстытуцыі Іспаніі.

Ён дазваляе адмяняць аўтаномію рэгіёнаў. Кабінет міністраў сёння правёў надзвычайнае пасяджэнне для выпрацоўкі пакрокавага плана ўвядзення ў Каталоніі прамога кіравання з Мадрыда. Аб безумоўнай падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці Іспаніі заявілі і ў Бруселі. Іспанскі прэм'ер рашэнне ўрада растлумачыў так. Паводле слоў Марыяна Рахоя, урад і парламент Каталоніі распусцяць і на працягу 6 месяцаў там правядуць датэрміновыя выбары. Аднак гэтыя меры трэба будзе яшчэ зацвердзіць сенату - верхняй палаце парламента Іспаніі. У сваю чаргу ўрад аўтаноміі пагражае ў адказ абвясціць незалежнасць у аднабаковым парадку. Паводле інфармацыі, якая паступае, гэта можа адбыцца ўжо сёння. Гэтымі хвілінамі ў Барселоне праходзіць шматтысячная акцыя пратэсту. Галоўнае патрабаванне - вызваліць двух лідараў каталонскіх нацыяналістычных арганізацый.