Барак Абама заявіў аб планах рэфармаваць Агенцтва нацбяспекі

6 декабря 2013

Пасля серыі скандалаў з праслухоўваннем і сачэннем за карыстальнікамі Інтэрнэту і мабільных тэлефонаў Абама заявіў аб планах рэфармаваць Агенцтва нацбяспекі. Па словах прэзідэнта, ён мае намер супакоіць амерыканцаў і даказаць, што АНБ не ўрываецца ў іх прыватнае жыццё. Гэтая заява прагучала на фоне новай порцыі кампрамату ад Эдварда Сноўдэна. Аказваецца, Швецыя дапамагала ЗША шпіёніць за расійскімі палітыкамі і кіраўніцтвам краіны.


Пра гэта сведчаць дакументы, апублікаваныя экс-супрацоўнікам ЦРУ, якія трапілі ў распараджэнне шведскіх СМІ. Паведамляецца, што для разведкі выкарыстоўвалася праслухоўванне тэлефонных перамоў. Аднак у лістах не ўдакладняецца, хто з расійскіх асобаў быў аб'ектам сочкі, але вядома, што такога роду супрацоўніцтва Швецыі і ЗША ўжо спынілася.