Барак Абама зарэгістраваў акаўнт у Facebook

10 ноября 2015

Праблемам экалогіі прысвяціў сваё першае паведамленне ў Facebook прэзідэнт ЗША. Барак Абама зарэгістраваў акаўнт у сацыяльнай сетцы, каб "праводзіць рэальныя размовы па найважнейшых пытаннях, што стаяць перад Злучанымі Штатамі". "Прывітанне, Facebook! Я нарэшце займеў сваю ўласную старонку", - напісаў Абама і заклікаў пакідаць каментарыі і дзяліцца адно з адным надзённымі праблемамі. Пад паведамленнем апублікавана відэа, дзе Абама гуляе па лужку Белага дома. Кіраўнік дзяржавы напісаў пра сябе: "Бацька, муж і 44-ы прэзідэнт ЗША". Яго старонка спадабалася ўжо больш як ста тысячам чалавек.