Барак Абама чарговы раз заявіў, што мае намер закрыць турму Гуантанама

24 мая 2013

Барак Абама  чарговы раз заявіў, што мае намер закрыць турму на Кубе - тую самую, дзе без прад'яўлення абвінавачанняў утрымліваюцца падазроныя ў тэрарызме, і якую ўвесь свет ведае як Гуантанама. Прэзідэнт ЗША заклікаў кангрэсменаў не перашкаджаць гэтай ініцыятыве. Па яго словах, у хуткім  часе ён прызначыць спецпрадстаўніка, які зоймецца пераводам зняволеных з турмы ў трэція краіны, у прыватнасці, у Емен, дзе знаходзіцца іншая ваенная турма ЗША.  Размовы  вакол Гуантанама падаграваюцца паведамленнямі аб маштабнай галадоўцы зняволеных. Петыцыю аб закрыцці  турмы ўжо падпісалі больш  чым 205 тысяч чалавек. У перыяд скарачэння бюджэтных  расходаў  ЗША трацяць штогод 150 мільёнаў долараў, каб трымаць у зняволенні 166 чалавек.