Барак Абама наладзіў фотасесію на паніхідзе

11 декабря 2013

Прэзідэнт ЗША і еўрапейскія лідары на цырымоніі развітання з Нэльсанам Мандэлам не прыдумалі нічога лепшага, чым сфатаграфавацца на смартфон. Барак Абама зрабіў селфі на паніхідзе па Нэльсане Мандэлу. Прэзідэнт ЗША сфатаграфаваў сябе на смартфон у кампаніі прэм'ер-міністра Даніі Хэле Торнінг-Шміт і кіраўніка брытанскага ўрада Дэвіда Кэмерана.


Нагадаем, што цырымонія развітання з экс-прэзідэнтам ПАР прайшла 10 снежня. Развітацца з Мандэлам прыехалі дзясяткі сусветных лідараў і знакамітасцяў. Барак Абама быў настроены лірычна і нават прачытаў з трыбуны вершы.