Барак Абама заклікаў кангрэс прагаласаваць за ўдар па Сірыі.

3 сентября 2013

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў кангрэс у тэрміновым парадку прагаласаваць за ўдар па Сірыі. І выказаў перакананне, што кангрэс прагаласуе за рэзалюцыю аб правядзенні ваеннай аперацыі супраць улад Сірыі.


Незадоўга да гэтага Башар Асад заклікаў амерыканскі кангрэс узважыць усе аргументы. У інтэрв'ю французскай газеце Figaro сірыйскі прэзідэнт нагадаў аб вопыце інтэрвенцый у Іраку і Лівіі і папярэдзіў аб рызыцы ўзарваць блізкаўсходнюю парахавую бочку.


Выхадзец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Жарэс Алфёраў лічыць правільным, каб лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру ініцыявалі працэс пазбаўлення прэзідэнта ЗША высокай узнагароды.


Бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі, як вядома, не пракладваюць дарогу да міру. А Вашынгтон вось ужо тыдзень нарошчвае групоўку ВМС ва Усходнім Міжземнамор'і.