Барак Абама прадставіў праект бюджэту на 2017 фінансавы год

10 февраля 2016

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадставіў праект бюджэту на 2017 фінансавы год. Яго памер - больш як чатыры трыльёны долараў. Гэта амаль на 200 мільярдаў больш, чым на мінулы год. Выніковы варыянт бюджэту выклікаў незадаволенасць у сенаце, бо дакумент прадугледжвае яшчэ большыя выдаткі замест скарачэння дзярждоўгу. Паведамляецца, што больш выдаткаў пойдзе на абарону. Звыш 580 мільярдаў долараў вылучана Пентагону. Паводле апошніх звестак Мінабароны, ІДІЛ плануе новыя атакі ў ЗША і Еўропе. Групоўка ўяўляе сур'ёзную пагрозу для Амерыкі і яе саюзнікаў.