Барак Абама адпраўляецца ў водпуск

5 августа 2013

Тыднёвы адпачынак разам з сям'ёй, больш як сотняй сакратароў, памочнікаў і ахоўнікаў прэзідэнт ЗША правядзе, як звычайна, на папулярным марскім курорце Мартас-Віньярд. Між тым рэспубліканцы падлічылі, колькі будзе каштаваць амерыканскім падаткаплацельшчыкам водпуск Абамы. Пералёты, віла, харчаванне, бяспека - усё гэта абыдзецца ў больш як 2 мільёны долараў.