Банк Англіі выпусціў новую пластыкавую 10-фунтавую купюру

19 июля 2017

На банкноце адлюстравана пісьменніца Джэйн Осцін. Напярэдадні споўнілася 200 гадоў са дня яе смерці. Акрамя партрэта Осцін, на банкноце размешчана цытата з яе рамана "Гонар і прадузятасць". "Гаворачы адкрыта, я не ведаю задавальненняў, падобных на чытанне". На адваротным баку банкноты традыцыйна выява каралевы Лізаветы Другой. Абноўленыя 10 фунтаў паступяць у абарот 14 верасня.