Бангладэш і М'янма эвакуююць насельніцтва з-за набліжэння цыклону Махасен

15 мая 2013
8 мільёнаў чалавек у небяспецы. Асабліва небяспечнымі ўлады прызналі нізінныя раёны ў дэльтах рэк. Сотням тысяч чалавек загадана схавацца, а рыбакам заставацца на сушы. Паводле звестак сіноптыкаў, сіла цыклону пакуль ацэньваецца ў адзінку па 5-бальнай шкале, сіла ветру ў яго эпіцэнтры дасягае 88 кіламетраў за гадзіну.