Балканскія краіны закрываюць свае межы для эканамічных мігрантаў

20 ноября 2015

Балканскія краіны закрываюць свае межы для эканамічных мігрантаў - тых, хто не ўцякае ад вайны, а шукае больш лёгкага жыцця ў Еўропе. Такія меры ўвялі Харватыя, Македонія, Сербія і Славенія. У той жа час прапускаць на тэрыторыю дзяржаў будуць толькі тых, хто ўцякае з тэрыторый, дзе сапраўды адбываюцца ўзброеныя канфлікты: Афганістана, Сірыі і Ірака. Некаторыя еўрапейскія краіны, якія раней ахвотна прымалі мігрантаў, заявілі пра вычарпанне ліміту. У прыватнасці, шведскія ўлады паведамілі, што каралеўства не зможа размясціць яшчэ больш бежанцаў, і параілі ім заставацца ў Германіі. Акрамя таго, прыпыніць прыём бежанцаў па квотах ЕС прыгразіла і Польшча.