Багдад абстралялі чацвёрты раз за апошнія дні

18 марта 2020
Чарговы ракетны ўдар па Багдадзе. Абстрэлу падвергнуўся адзін з раёнаў, які размешчаны ля "зялёнай зоны". Гэта ўжо чацвёртая атака за апошнія некалькі дзён. Як паведаміў тэлеканал "Ас Сумарыя", тры ракеты разарваліся побач з умацаваным раёнам, дзе знаходзяцца дзяржустановы, а таксама замежныя дыппрадстаўніцтвы. Адна ракета трапіла проста ў жылы дом. Паведамленняў аб ахвярах і пацярпелых няма.