Азербайджанскі парламент павысіў пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын

11 Сакавіка 2017

Азербайджанскі парламент павысіў пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын да 65 гадоў. Адпаведныя папраўкі прынятыя ў закон "Аб працоўных пенсіях". Для жанчын усё адбудзецца паэтапна да 2027 года. Зараз пенсійны ўзрост для іх 60 гадоў. Для мужчын адпраўным пунктам стануць цяперашнія 63 гады, да 2021-га пенсійны ўзрост таксама дасягне 65. Папраўкі ў закон аб працоўных пенсіях уступяць у сілу 1 ліпеня гэтага года.