Азербайджан сёння выбірае прэзідэнта

9 октября 2013

Кандыдатаў - дзесяць. Ніжняга парога яўкі на галасаванні няма. Яно адбудзецца пры любой актыўнасці выбаршчыкаў, таму сёння ў краіне выхадны дзень. Калі ніводны з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, будзе прызначаны другі тур, які адбудзецца 20 кастрычніка.


На думку экспертаў, зыход прэзідэнцкай кампаніі ў Азербайджане прадвызначаны. Яе відавочны фаварыт - дзеючы кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў. Апытанні паказваюць, што за яго гатовыя аддаць свае галасы больш як 90% выбаршчыкаў. Аліеў ужо прапрацаваў два прэзідэнцкія тэрміны. Права зноў удзельнічаць у выбарах ён атрымаў пасля рэферэндума 2009 года. Тое, што эксперты не памыляюцца ў сваіх прагнозах, пацвярджаюць і зайздросныя эканамічныя паказчыкі, якія дэманструе краіна апошні час.
Як чакаецца, у выбарах возьмуць удзел амаль 5 мільёнаў чалавек.