Азербайджан адзначае Дзень Рэспублікі

28 мая 2019

Краіне  на мусульманскім Усходзе спаўняецца 101 год.  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Азербайджана  Ільхама Аліева з нацыянальным святам.  Гэтую дату таксама называюць   днём адраджэння азербайджанскай дзяржаўнасці:  у зале былога палаца намесніка на Каўказе  ў Тыфлісе (цяперашнім Тбілісі)  была падпісана  Дэкларацыя незалежнасці.  Пералічаныя ў ёй пункты  дагэтуль ляжаць у аснове дзяржаўнага ўладкавання  Азербайджана.