Аўтамабіль пратараніў фургон жандармерыі ў Парыжы

19 июня 2017

Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць са сталіцы Францыі: аўтамабіль пратараніў фургон жандармерыі на Елісейскіх палях у Парыжы. У выніку сутыкнення загарэлася адна машына. Вадзіцель, які ўчыніў наезд, загінуў. У яго аўто знойдзена зброя і газавы балон. Паведамляецца, што мужчына быў вядомы спецслужбам як асоба, якая патэнцыяльна ўяўляе пагрозу дзяржаўнай бяспецы. Зараз супрацоўнікі паліцыі праводзяць маштабную аперацыю на Елісейскіх палях. Закрыта для ўваходу і выхаду пасажыраў адна з цэнтральных станцый метро, праведзена эвакуацыя людзей у раёне тэатра Марыньі.

Падрабязнасці ў "Панараме" ў 9 вечара.