Аўтамабіль года - Chevrolet Bolt

10 января 2017

Аўтамабілем года на міжнародным аўтасалоне ў Дэтройце стаў Chevrolet Bolt. Электрамабіль амерыканскага канцэрна General Motors стаў лепшай мадэллю, абагнаўшы седан Hyundai Genesis G90 і Volvo S90. На аўтасалоне сёлета каля 60-ці прэм'ер. Кампанія Volkswagen  прадэманстравала свой канцэптуальны электрамінівэн - I.D. Buzz. Канцэпт-кар выкананы ў стылістыцы класічнага мікрааўтобуса, што з'явіўся ў 50-я, але адрозніваецца сучаснай тэхнічнай платформай і абсталяваннем. Як чакаецца, серыйная версія I.D. Buzz  Volkswagen выйдзе на рынак у 2022 годзе.