Аўтобус з беларусамі ў Пскоўскай вобласці мог перавярнуцца з-за дрэнных умоў надвор’я

30 декабря 2019
Пасажырскі аўтобус з беларусамі ў Пскоўскай вобласці мог перавярнуцца з-за дрэнных умоў надвор’я. Менавіта яны, паводле папярэдняй версіі,  справакавалі дарожна-транспартнае здарэнне. Хоць дарожнікі пераконваюць, што траса была апрацаваная супрацьгалалёднымі матэрыяламі.

Нагадаем, аўтобус ехаў на экскурсію ў Санкт-Пецярбург, у ім знаходзіліся 50 грамадзян Беларусі. Чацвёра дарослых і трое дзяцей былі шпіталізаваны. Стан адной пацыенткі ацэньваецца як стабільна цяжкі. Пацярпелых могуць у найбліжэйшы час перавезці ў клінікі на радзіму (гэта залежыць ад стану здароўя). І як нам удалося даведацца, частка пасажыраў аўтобуса (гэта тыя, хто не пацярпеў)  ужо па дарозе дадому. Мы сочым за сітуацыяй.