Аўстрыя ўводзіць квоту для мігрантаў

18 февраля 2016

Аўстрыя ўводзіць дзённую квоту на прыём заяў аб падаванні палітычнага прытулку і абмяжоўвае паток мігрантаў-транзіцёраў. Міністр унутраных спраў заявіла, што ў краіны няма іншага выбару. Такім чынам, ужо заўтра штодня будзе прымацца толькі 80 заяў з просьбай аб прытулку. Права на транзітны праезд атрымаюць не больш за 3200 чалавек. Летась колькасць бежанцаў, якія прыбылі ў краіну, дасягнула аднаго працэнта ад колькасці насельніцтва. У Аўстрыі зараз расце папулярнасць ультраправых аб'яднанняў. Грамадства ўсё часцей выказваецца ў падтрымку нацыяналістычных заклікаў.