Аўстрыя зноў закрые мяжу для ўцекачоў

7 сентября 2015

Улады плануюць адмяніць асобую   працэдуру, з-за якой тысячы мігрантаў напярэдадні змаглі трапіць у краіну з Венгрыі.  З такой заявай выступіў федэральны канцлер  Вернер Файман. Нелегалы альбо застануцца ў Аўстрыі, альбо пройдуць у Германію. Паводле слоў  Файмана, Аўстрыі пара выйсці са стану надзвычайнага становішча. Канцлер Германіі  Ангела Меркель сёння правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам Сербіі  Аляксандрам Вучычам. На мяжы з Сербіяй  улады Венгрыі  напярэдадні адкрылі новы лагер для мігрантаў.