Аўстрыя будзе ўзмацняць памежны кантроль

8 февраля 2017

Аўстрыя будзе ўзмацняць памежны кантроль на "Балканскім маршруце" мігрантаў. І гэта нягледзячы на тое, што інтэнсіўнасць перамяшчэння бежанцаў праз Балканы ў еўрапейскія краіны пакуль зніжаецца. Паводле слоў аўстрыйскага міністра абароны, знешнія межы ЕС зараз не ўяўляюць сабой адэкватную абарону, бо на “Балканскім маршруце” працягваюць дзейнічаць вялікія банды гандляроў людзьмі. Зараз у Аўстрыю прыбывае да тысячы бежанцаў кожны тыдзень.