Аўстрыец сілай цягліц раскруціў кола агляду

29 ноября 2019
Аўстрыйскі асілак Франц Мюльнер устанавіў новы рэкорд. Ён уручную прымусіў круціцца кола агляду ў Мюнхене. Выкарыстаў вяроўку, рамяні і сілу цягліц. Дарэчы, мюнхенскае кола - самае вялікае ў свеце. Яго вышыня - 78 метраў. Гэты подзвіг для спартсмена не першы і не апошні. Ён паспяхова спраўляўся з трамваямі, самалётамі і верталётамі.