Аўстралію накрылі шторм, навальніцы і ліўні

15 октября 2014
Пад ударам апынуўся штат Новы Паўднёвы Уэльс, дзе знаходзіцца найбуйнейшы горад краіны Сіднэй. Вецер хуткасцю 150 кіламетраў за гадзіну зрываў дахі з дамоў, валіў рэкламныя шчыты і пашкоджваў лініі электраперадачы. Без электрычнасці засталіся 30 тысяч дамашніх гаспадарак. На дарогах ратавальнікі даставалі вадзіцеляў і пасажыраў з затопленых аўто. Аэрапорт Сіднэя частку рэйсаў адмяніў, частка выконваецца з вялікімі затрымкамі.